Барбара Гаўрылюк раіць
Полька для Ігара

Iris Anemone Paul - Polka für Igor © Kunstanstifter Verlag für Illustration Цётка Олі, якая любіць і калекцыяніруе дзіўныя прадметы, аднойчы знайшла на аўтобусным прыпынку сабаку. Тады Ігар быў яшчэ малады, а цяпер гэта стары дварняк, які бавіць час галоўным чынам на канапе, згадваючы колішнія часы. А калісьці ў яго жыцці сёе-тое было, таму што ён служыў у цырку і разам з артыстамі аб'ездзіў усю Польшчу, ад Кракава да Слупска. Ніхто не ўмее слухаць расказы сабакі лепш за дзяцей, і Олі найбольш падабаецца сядзець, прытуліўшыся да Ігара, і слухаць пастаўленую загадзя пласцінку з яго любімай полькай.
Да такога аповеду прыемна вяртацца зноў і зноў. Чытаючы яго, разам з дзіцём адкрываеш новыя падрабязнасці, прыкмячаеш цікавыя, незвычайныя ці смешныя словы, а ў ілюстрацыях знаходзіш дадатковыя дэталі, якія ў тэксце ўвогуле не згадваюцца. А колькі тут тэмаў  для абмеркавання! Сабачая вернасць, сямейныя повязі, старасць сабакі, цыркавыя жывёлы, падарожжы, мары. Цудоўная кніга для чытання ўголас. А буйнафарматныя малюнкі з мноствам загадкавых постацяў з цыркавога жыцця узбагачаюць паэтычны тэкст.
Kunstanstifter Verlag für Illustration

Iris Anemone Paul (Ірыс Анемона Паўль)
Polka für Igor («Полька для Ігара»)
Kunstanstifter Verlag für Illustration, Mannheim, 2018 (Выдавецтва Kunstanstifter Verlag für Illustration, Мангейм, 2018 г.)
ISBN 978-3-942795-70-8
48 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Arbeitskreis Jugendliteratur
Börsenblatt