Ёзэф і Онджэй Будэус раяць
Цёмнае і светлае

"Das Dunkle und das Helle" von Kerstin Hau, illustriert von Julie Völk © 2019 NordSüd Verlag AG, Zürich/Schweiz Кнігі, здольныя паказаць складаныя канцэпты думак у непаўторным, простым і пры гэтым шматслойным аповедзе, прыносяць мне радасць. І не мае значэння, ці гэта раман, верш, комікс або дзіцячая кніга. Кніга Керсцін Гаў з ілюстрацыямі Юлі Фёльк прынесла мне падвойную радасць, таму што я чытаў яе і дзяліў радасць з самым аўтарытэтным крытыкам дзевятага паверху нашага дома Ёзэфам, якому тры з паловай гады. Пры абмеркаванні рэцэнзіі не было неабходнасці аналізаваць, з якой дураслівай лёгкасцю аўтаркам удалося са святла і цемры стварыць у фантазіі трыццаціпяцігадовай жанчыны і трохгадовага хлопчыка паказальны сіметрычны свет абодвух казачных персанажаў і пры гэтым узбагаціць досведам, што супрацьлегласці ўзаемна прыцягваюцца, а іх сяброўства можа пераадолець і любую бяду, і выразную мяжу паміж кантрастамі, паміж супрацьлеглымі светамі. Не было ў нас і дыскусіі пра тэхніку надання блакітнага колеру, выкарыстанне якой у кнізе непрыкметна звяртае ўвагу на карані фотаілюстрацый, якімі мы сёння яшчэ больш, чым раней, спрашчаем рэчаіснасць. Мы не дыскутавалі, а сядзелі, прыціснуўшыся адзін да аднаго, пад коўдрай, натхняючыся мужнасцю і сяброўствам, і гаварылі пра тое, што ў кнізе было для нас цікава, страшна, журботна і забаўляльна. І ўсё гэта знайшло месца на 34 старонках! А потым крытык паспяхова дапамог тату заснуць, як гэта звычайна бывае пры чытанні добрых сямейных кніг…
NordSüd Verlag

Kerstin Hau, Julie Völk (Керсцін Гаў, Юлі Фёльк)
Das Dunkle und das Helle («Цёмнае і светлае»)
NordSüd Verlag, Zürich, 2019 (Выдавецтва NordSüd Verlag, Цюрых, 2019 г.)
ISBN 9783314104602
40 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk