Уршка П. Чэрне раіць
Фенэк знаходзіць новы родны дом

Von Carol Tanner, Lea Schmid, Jolyne Loepfe - Fennek findet ein neues Zuhause © Baeschlin Verlag На тэму інтэграцыі выдадзена некалькі ілюстраваных кніг. Тры выпускніцы гімназіі з Берна – аўтаркі кнігі з малюнкамі, пра якую пойдзе гаворка, – у выніку даследавання знайшлі сваю канцэпцыю  і галоўных персанажаў. Дзея адбываецца ў свеце жывёл. Двух лісаў – горнага Лінуса і фенэка, бежанца з Афрыкі, – яны выбралі вельмі ўдачна, гэтак сама, як і гіен, што прагналі бежанца з яго ўтульнай нары ў пустыні. Супраць сваёй волі фенэк апынуўся ў становішчы ахвяры караблекрушэння, тым больш што ён выпадкова трапляе на гандлёвы параход, а потым на грузавіку прыязджае ў Швейцарыю.  
Малады бернскі ілюстратар, спецыяліст па 3Д-візуалізацыі, здолеў стварыць пранікнёныя малюнкі, што выглядаюць аб'ёмна, без аніякага мастацкага ачужэня, каб быць да густу самым шырокім колам чытачоў. Такім чынам у цэнтр увагі пастаўлена мэта, якая і дасягаецца. Самыя юныя чытачы павінны адчуваць, суперажываць, павінны верыць у дабро, захоўваць спакой. Быць такімі, як паказана на дакладна кантураваных, насычаных колерамі смешных ілюстрацыях. Маленькія дзеці – трохгадовыя і старэйшыя – умеюць, як высветлена, выдатна суперажываць.
Лінус баіцца маленькага фенэка, ён злуецца, таму што маленькі ліс жывіцца з «ягонага» кантэйнера са смеццем. Але мудрая эмпатыя савы здолела ўтаймаваць Лінуса. Сава пераконвае яго паклапаціцца пра маленькага фенэка, і два родзічы становяцца сябрамі. Інтэграцыя адбываецца дзякуючы прыязнасці і храбрасці абодвух звяркоў.
Baeschlin Verlag

Von Carol Tanner, Lea Schmid, Jolyne Loepfe (Кэрал Танэр, Леа Шмід, Ёлыне Лёпфе)
Fennek findet ein neues Zuhause («Фенэк знаходзіць новы родны дом»)
Baeschlin Verlag, Glarus, September 2018 (Выдавецтва Baeschlin Verlag, Гларус, верасень 2019 г.)
ISBN-10 9783038930020
Узрост, рэкамендаваны выдаўцом: 3 – 6 гадоў
Ілюстрацыі Марк Дрэваноўскі
40 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Tagesanzeiger