Д-р Крыштына Сляхта раіць
Увабранне

Ilko-Sasha Kowalczuk - Die Übernahme. Wie Ostdeutschland Teil der Bundesrepublik wurde © C.H. Beck Verlag Ужо назвай «Увабранне» кніга Ілька-Сашы Кавальчука абумоўлівае той новы пункт гледжання, з якога у ёй разглядаюцца падзеі 1989 года і наступных дзесяцігоддзяў. Спецыяльная літаратура, створаная з часу ўз'яднання Германіі, што запаўняе цэлыя бібліятэкі, прысвячалася ў першую чаргу дакладнаму апісанню падзей 1989 года; на працягу дзесяцігоддзяў ў цэнтры як грамадскага, так і навуковага дыскурсу знаходзіліся станоўчыя аспекты ўз'яднання краіны. Эйфарыя восені 1989 года адлюстроўвалася на ацэнцы наступных гадоў; нават працы, напісаныя да 20-гадовага юбілею, па сутнасці факусіруюцца на захапляючым уздыме мірнага пералому, на перавагах пераходу да дэмакратычнага палітычнага і грамадскага парадку і на дзіве нямецкага ўз'яднання. Такі змест мела і  апублікаваная ў 2009 г. кніга Кавальчука «Endspiel: Die Revolution von 1989 in der DDR» («Эндшпіль: Рэвалюцыя 1989 года ў ГДР»).
Затое ў сваёй новай кнізе Кавальчук адкрыта зыходзіць з асабістай перспектывы; тым не менш, у гэтай напісанай з педантычнай гістарычнай пільнасцю працы ён шукае адказы не толькі на пытанні прамінулых 30 гадоў, але і на пякучыя праблемы сучаснага нямецкага грамадства, якія зараз  тычацца ўжо ўсёй Германіі  і нясуць пагрозу дэмакратычнаму парадку. З навуковай дакладнасцю, выкарыстоўваючы палітыка-гістарычны і грамадска-гістарычны аналіз Кавальчук адшуквае і разглядае корань усіх працэсаў, характэрных для тых федэральных земляў, якія да сённяшняга дня называюць новымі землямі: пачуццё страты ілюзій, збочыўшыя індывідуальныя жыццёвыя сцежкі, кар'еры, што пацярпелі крах, і адчуванне эканамічнай эксплуатацыі. Расчараванне мас з'явілася ў выніку тых мер, якія прымаліся ў ходзе ўз'яднання, а потым былі прызнаныя памылковымі, Так, напрыклад, прыватызацыя, што адбывалася ў шалёна імклівым тэмпе, нагадвала каланізацыю. Змена эліт мела наступствы не толькі для тых, каго яна закранула палітычна, але і для ўсіх сфер жыцця. Так, у ходзе ўз'яднання былі у поўным сэнсе слова «абезгалоўленыя» таксама навука і культура.
Спачатку здавалася, што перамены ў ГДР выклічуць калектыўны катарсіс; тое, што там адбылося, было прыкладам для астатніх колішніх сацыялістычных краін. Але доўгатэрміновыя наступствы гэтых падзей і складанасці, якіх стараліся не заўважаць, сталі за прамінулы час праблемай, прыгнячальнай для ўсёй краіны, яна вызначае штодзённы палітычны публічны дыскурс. Кніга Кавальчука – мужная спроба разблытаць менавіта гэтыя пытанні, прааналізаваць прычыны, тлумачэнні, працэсы і магчымасці, а для ўсіх нас – надзвычай цікавы матэрыял для чытання.
C.H. Beck Verlag

Ilko-Sasha Kowalczuk (Ілька-Саша Кавальчук)
Die Übernahme. Wie Ostdeutschland Teil der Bundesrepublik wurde («Увабранне. Як Усходняя Германія стала часткай Федэратыўнай Рэспублікі»)
C.H. Beck Verlag, München, 2019 (Выдавецтва C.H. Beck Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 9783406740206
319 старонак

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk
Süddeutsche Zeitung
Perlentaucher