Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Петра Кнапкава раіць
Вавілон

Babel - Kenah Cusanit © Carl Hanser Verlag У 1913 год. Роберт Кольдэвай, археолаг з вялікім досведам, сядзіць у сваім кабінеце, з акон якога бачны раскопкі Вавілона. Ён у цэйтноце: Германія знаходзіцца напярэдадні Першай сусветнай вайны і таму спаборнічае з іншымі вялікімі еўрапейскімі дзяржавамі, таксама зацікаўленымі ў раскопках старажытнага Вавілона, не толькі за палітычнае і эканамічнае, але і за культурнае панаванне ў Еўропе. Аднак апендыцыт, які з дапамогай падручнікаў па медыцыне дыягназаваў у сябе сам Кольдэвай, пазбаўляе яго магчымасці рухацца. У першай, хутчэй статычнай, частцы археолаг рэканструе ў сваім уяўленні горад Вавілон і аддаецца роздуму пра мінулае, сучаснасць і будучыню, пра рэлігію і навуку. А ў другой частцы Кольдэвай праз некалькі гадоў наведвае Берлін; яго прымае кайзер, шанавальнік Бліжняга Ўсходу, каб атрымаць інфармацыю пра стан вельмі дарагога археалагічнага праекта. Думкі галоўнага персанажа кіруюцца ў гэтай частцы на параўнанне паміж некалі поўным жыцця біблейскім горадам, што загінуў тысячагоддзі таму, і ліхаманкавым Берлінам, які расце з небывалай хуткасцю.
 
Кена Кусаніт дэманструе ў сваім рамане-дэбюце мазаіку з розных відаў тэксту – гэта адмысловая як па мове, так і па зместу рэфлексія пра культуру. Спрэс эсэістычная форма патрабуе павышанай канцэнтрацыі, але ўзнагароджвае мноствам цікавых стымулаў.
 

Kenah Cusanit (Кена Кусаніт)
Babel (Вавілон)
Carl Hanser Verlag, München, 2019 (Выдавецтва Carl Hanser, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-446-26165-5
272 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Perlentaucher
Deutschlandfunk
Die Tageszeitung