Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Йітка Нэшпарава раіць
Апошняе падарожжа Вінтэрберга

Winterbergs letzte Reise © Luchterhand Literaturverlag, München, 2019 Еўропа – гэта бясконцая паездка па чыгунцы, так тлумачыць чэх Яраслаў Рудзіш, які нарадзіўся ў 1972 г., свой першы напісаны на нямецкай мове раман «Апошняе падарожжа Вінтэрберга». І ў цягнік, які едзе па ўсёй Еўропе, ён садзіць няроўную пару: амаль стогадовага балбатлівага дзеда і ягонага нашмат маладзейшага спадарожніка, які павінен быў, уласна кажучы, толькі пераправіць невылечна хворага кліента «на той бераг», а не везці з Берліна ў Сараева. Праўда, Венцэль Вінтэрберг, вялікі спецыяліст па гісторыі Цэнтральнай Еўропы, павінен здзейсніць яшчэ адно апошняе падарожжа – ён хоча адшукаць магілы сваіх продкаў, што загінулі ў бітве пад Кёніггрэцам, і, акрамя таго, ідзе па слядах даўно пагаслага кахання, якому здрадзіў у даўнейшыя часы. Ян Краўс, чэшскі санітар, які даглядае яго, вяртаецца такім чынам, насуперак уласнаму жаданню, на сваю радзіму, адкуль некалі ўцёк, і ў сваё ўласнае цёмнае мінулае.

Шчырая цікавасць да гісторыі, любоў да піва і да чыгункі, пэўная прыхільнасць да дзівакоў, меланхолія, празрысты гумар і найперш надзвычай трапныя фрагменты простай мовы – гэта выпрабаваныя канстанты празаічных твораў Рудзіша, на якія апіраецца і яго апошні трагікамічны раман, намінаваны ў 2019 г. на прэмію Лейпцыгскага кніжнага кірмашу.
Luchterhand Literaturverlag

Jaroslav Rudiš (Яраслаў Рудзіш)
Winterbergs letzte Reise («Апошняе падарожжа Вінтэрберга»)
Luchterhand Literaturverlag, München, 2019 (Літаратурнае выдавецтва Luchterhand, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-63087595-8
544 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk
Der Spiegel