Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Міхаэль Пучэк раіць
Спіс некаторых страт

Verzeichnis einiger Verluste © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2018 Затанулы востраў Туанакі, вымерлы каспійскі тыгр, зніклы без следу першы фільм Фрыдрыха Мурнаў, знішчаныя тэксты паэтэсы Сафо і знесены Палац Рэспублікі ў былым Усходнім Берліне – вось толькі некалькі сюжэтаў надзвычай цікавай кнігі пісьменніцы Юдыт Шаланскі «Спіс некаторых страт». У кнізе яе інтарэсы скіраваныя на тое, што знікла з нашага свету цягам апошніх стагоддзяў. Спачатку аўтарка коратка і даходліва знаёміць чытача з гістарычным кантэкстам кожнай асобнай страты, потым гэта натхняе яе на невялікія літаратурныя фрагменты, гісторыі, эсэ. Так, лёс адной вымерлай жывёлы дае ёй падставу захапляльна апісаць бойку паміж каспійскім тыграм і ільвом у цырку старажытнага  Рыму. Зніклы без следу фільм Мурнаў выклікае ў яе ўяўленне пра журботны маналог састарэлай Грэты Гарбо, якая блукае па вуліцах Манхэтэна, а ўжо не існуючы Палац Рэспублікі аўтарка выкарыстоўвае як фон для сустрэчы чыйгосьці мужа з каханкай.

Кожны з дванаццаці раздзелаў з арыгінальнымі ілюстрацыямі вызначаецца ўласным апавядальным стылем і індывідуальнай паэтычнай мовай.
Suhrkamp Verlag

Judith Schalansky (Юдыт Шаланскі)
Verzeichnis einiger Verluste («Спіс некаторых страт»)
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2018 (Выдавецтва Suhrkamp, Берлін, 2018 г.)
ISBN 978-3-518-42824-5
252 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Perlentaucher
Der Spiegel
Deutschlandfunk