Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Якуб Экір раіць
Пакаранне

Strafe © Luchterhand Literaturverlag, München, 2018 Твор, які на першы погляд нагадвае ранейшыя кнігі фон Шыраха «Злачынства» і «Віна», –  гэта збор узрушальных гісторый з юрыдычнай штодзённасці. Злачынствы, судовыя працэсы, абвінаваўчыя і апраўдальныя выракі. Тым не менш, аўтар нямецкіх бестсэлераў сваім «Пакараннем» нанова зачароўвае нас. Фон Шырах дасягае ў гэтай кнізе яшчэ большай апавядальнай ашчаднасці -- ніводнага лішняга слова. І зноў уражвае сваім майстэрствам падымаць нявыказаныя пытанні. Ён прымушае нас сумнявацца ў беспамылковасці правасуддзя, якое ў гэтай кнізе выглядае яшчэ больш нямоглым, чым раней. Але і сам чытач міжвольна задае сабе пытанне, наколькі ён здольны выносіць вырак іншым людзям.

Ва ўсякім разе надзвычай разважлівы апавядальнік «Пакарання» не  лічыць, што мае такое права. Бо ў жыцці кожнага з нас недзе дрэмле катастрофа, а ў кожным з нас – злачынец, што ў аднолькавай ступені тычыцца і праграміста, і фотарэпарцёркі. Менавіта гэта, здаецца, хочуць сказаць нам мікрабіяграфіі падсудных. Часам яны ўспрымаюцца як трывожны намёк на чалавечую прыроду, часам як заклік. Да пакоры? Да літасці? Наўрад ці будуць такімі загалоўкі наступных кніг фон Шыраха, для гэтага аўтар проста занадта сціплы. Галоўнае: ён напіша яшчэ шмат кніг.
Randomhouse

Ferdinand von Schirach (Фердынанд фон Шырах)
Strafe («Пакаранне»)
Luchterhand Literaturverlag, München, 2018 (Літаратурнае выдавецтва Luchterhand, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-630-87538-5
192 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Frankfurter Allgemeine Zeitung
Der Tagesspiegel
Perlentaucher
Deutschlandfunk
Stern