Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Амалія Мачэк раіць
Свае ягняткі ў бяспецы

Schäfchen im Trockenen © Verbrecher Verlag, Berlin, 2018 З гадамі Берлін як сімвал эгалітарнай і калегіяльнай ментальнасці амаль незаўважна ператвараецца ў выніку ўсё большай дарагавізны найму жылля і самога пражывання ва ўзорны прыклад абясцэньвання індывідуальных, не-капіталістычных, найперш па-мастацку арыентаваных жыццёвых праектаў. Калі ты не маеш ніякага праекта і не прытрымліваешся канкрэтнага плана, то гэта здаецца падазроным і ірацыянальным.

Анкэ Штэлінг адначасова закранае дух часу шэрагу пакаленняў, парушае табу маці, якая моўчкі пакутуе і прыносіць сябе ў ахвяру, тэматызуе небяспечную мяжу паміж «пісаннем пра сябе» і «пісаннем пра інтымную сферу іншых». Можна было б сказаць:  жыццё іншых ёсць важным складнікам майго жыцця. Жыццё маці – вырашальная частка жыцця кожнага дзіцяці, занадта часта занядбаная ці не выказаная. Колькі інфармацыі пра пакуты і мары ўласнай маці дапушчальна для дзіцяці? Часта менавіта маці некрытычна перадаюць патрыярхальныя ўзоры. Супраць гэтага і кіруецца дакладна акрэсленая асветніцкая праца Анкэ Штэлінг, ад якой некаторыя хочуць адмахнуцца як ад «ляманту» – пры тым, што яна азначае нешта шмат большае, бо напісана надзвычай разумна, з цудоўнай (сама)іроніяй і моўным майстэрствам, пра што сведчаць і шматлікія прэміі.
Verbrecher Verlag

Anke Stelling (Анкэ Штэлінг)
Schäfchen im Trockenen («Свае ягняткі ў бяспецы»)
Verbrecher Verlag, Berlin, 2018 (Выдавецтва Verbrecher, Берлін, 2018 г.)
ISBN 978-3-9573-2338-5
266 старонак

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Die Zeit
Perlentaucher
Der Spiegel
Lesenswert – SWR Fernsehen