Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Андрэас Фольк раіць
Гісторыя жанчыны

Die Geschichte der Frau © Kiepenheuer & Witsch, Köln, 2019 У сваёй «Гісторыі жанчыны» Ферыдун Займаглу расказвае пра дзесяць незвычайных жанчын з трох тысячагоддзяў наратыўнай гісторыі чалавецтва.  Пра вядомых і невядомых гераінь. Пра жанчын, якія апусціліся да маргінальных істот, і пра нябачных жанчын. Адвольна ў адпаведнасці з дэвізам «Толькі апетая жанчына становіцца бессмяротнай».

Займаглу паказвае ключавыя моманты з жыцця разумных жанчын, якія вымушаны адваёўваць свае правы ў мужа, бацькі, дзядзькі, брата, у начальства і грамадства – адным словам, у мужчын і ў мужчынскіх законаў. Яны сваёй адвагай падобныя на мужчын, як валькірыя Брунхільда, яны актыўна пратэстуюць, як Антыгона і таварыш Лізэта, дачка фабрыканта, яны вынослівыя, як расчышчальніца руінаў Гільдрун Тыльманс, яны кіруюцца нянавісцю, як Валеры Саланас, што ажыццявіла замах на Уорхала. Яны абараняюцца – і не толькі словамі.

Гэта ўражальны па мове аповед – ён нагадвае то біблейскія тэксты, то  тэксты антычнасці ці рамантызму, то тэксты з рэвалюцыйным настроем. Эмацыянальны аповед мужчыны з перспектывы жанчыны. Гэта  саманадзейна, але і варта прачытання.
Kiepenheuer & Witsch

Feridun Zaimoglu (Ферыдун Займаглу)
Die Geschichte der Frau (Гісторыя жанчыны)
Kiepenheuer & Witsch, Köln, 2019 (Выдавецтва Kiepenheuer & Witsch, Кёльн, 2019 г.)
ISBN 978-3-462-05230-5
400 старонак
 

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Die Zeit
Perlentaucher
Süddeutsche Zeitung
Frankfurter Allgemeine Zeitung