Каталін Дарыян Фларэску Чалавек, што прыносіць шчасце

Зноў, як ужо было ў «Заіры», Фларэску расказвае гісторыю, што адбываецца паміж Усходняй Еўропай і Паўночнай Амерыкай. Але гэтым разам мы маем дзве сюжэтныя лініі, якія пераплятаюцца ўсё шчыльней — і чым далей, тым захапляльней. Першая лінія пачынаецца з гісторыі згалелага хлопчыка, які разносіць газеты, дзеда апавядальніка Рэя, імігранта. У 1899 годзе на Іст-Рывер у Нью-Ёрку ён назірае, як рэгулярна перавозяць на караблях дзіцячыя труны. Такі канец не для яго. Не так рана. Хлопчык, што мае мноства імёнаў і прыгожы голас, нібыта зусім бясстрашна прадзіраецца праз джунглі вялікага горада, зазіраючы ў згубныя прорвы.

Другая лінія расказвае пра трох Ален. Сярэдняя з іх жыве ў адрэзанай ад свету дэльце Дуная, марыць пра Амерыку, захворвае на праказу ды трапляе ў ізаляцыю ў аддзяленні для пракажоных. Дэфармацыю цела праказай Фларэску разглядае таксама і як алюзію на дэфармацыю душы ў эпоху камунізму. (...) Перадусім, аднак, раман уражвае стаўленнем ды жыцця. Бо героі, якіх праз Атлантычны акіян лучыць голад, мелі б усе прычыны прыйсці кожны ад свайго лёсу ў адчай. Але яны ніколі не здаюцца, працягваюць змагацца — нават калі, падаецца, не маюць ніводнага шансу. Адным словам, панарама двух светаў, якую стварае Фларэску, насычаная інтэнсіўнымі колерамі і ўцешна багатая на волю да жыцця.
 

Каталін Дарыян Фларэску: Чалавек, што прыносіць шчасце
Выдавецтва «Ц. Х. Бэк Ферлаг»
Мюнхен, 2016 г., 327 стар.
ISBN 978-3-406-69112-6