Крыстаф Хайн Шчасліўчык з бацькам

Раман Крыстафа Хайна, у аснову якога пакладзеныя рэальныя падзеі, — гэта разбор узорнай нямецкай сітуацыі. Прадуманая камбінацыя праўды і фікцыі, непахісная і грандыёзная. Свайго бацьку Канстанцін Богаш ні разу не бачыў, але той упісаны ў яго жыццё. Горш за тое — у папку, што ляжыць у дзяржаўных органах ГДР. Што ні намерыцца сын зрабіць, бацькоўскі цень апярэджвае яго. Хоць Канстанцін і паказвае найлепшыя вынікі як гімнаст, але на дзяржаўную падтрымку разлічваць не можа, бо ў ягонай папцы напісана акурат тое, што там пішуць пра ваенных злачынцаў. (...) Богаш пускаецца ва ўцёкі. Ён прадчувае пасткі сістэмы — наступствы яго генетычна абумоўленага лёсу. Гэтае пакручастае жыццё, што віецца праз паўстагоддзе нямецкай гісторыі, Крыстаф Хайн паказвае ў стылі старых майстроў. «Шчасліўчык з бацькам» — раман колеру сепіі, антыўтопія палітычнага і прыватнага. Дзе здрадліва адхіляюцца шчыльныя ваўняныя шторы на вокнах, калі Богаш праходзіць міма, — там ГДР.
 

Крыстаф Хайн: Шчасліўчык з бацькам
Выдавецтва «Зуркамп Ферлаг»
Берлін, 2016 г., 527 стар.
ISBN 978-3-518-42517-6