Абас Кідэр Аплявуха

Апублікаваць на пачатку 2016 года раман, дзеянне якога развіваецца вакол жыцця людзей, што спрабуюць атрымаць палітычны прытулак у Германіі, — выглядае на тонкі ход. Але для Кідэра гэтая тэма не новая, не толькі з тае прычыны, што ўжо ў трох сваіх творах, якія папярэднічалі раману «Аплявуха», ён падымаў праблемы ўцёкаў, супраціву ды выгнання. Гэты пісьменнік, які нарадзіўся ў 1973 годзе ў Багдадзе, у 1996 годзе сам быў вымушаны пакінуць радзіму, абходнымі шляхамі ў 2000 годзе ён трапіў у баварскае мястэчка Ансбах. (...) Тры гады таму Кідэр, які тым часам пераехаў жыць у Берлін, пачаў пісаць раман «Аплявуха». Што кніга пабачыла свет акурат сёння, калі ўсе сродкі масавай інфармацыі займаюцца тэмай мігрантаў, — такім чынам, хутчэй, супадзенне.
Будучыня ў Германіі і для героя кнігі Карыма да апошняга застаецца мроямі ў смузе гашышу. Надта ўжо багата законаў запінаюць яму шлях да моўнага курса, легальнай магчымасці зарабляць, да нармальнага жыцця. Гісторыя пачынаецца з аплявухі, якая дала назву ўсяму раману. Гэтую аплявуху Карым адвесіў справаводцы фраў Шульц, папярэдне звязаўшы яе і заляпіўшы яе чырвоныя вусны ўпаковачнай стужкай. (...) Менавіта звязанай службоўцы Карым распавядае сваю гісторыю, перш чым рушыць далей — на ўцёкі ў Фінляндыю. Ён расказвае пра тое, як тры гады таму выпаўз з фуры, думаў, што прыехаў у прыгарад Парыжа, пакуль не злавілі яго прадстаўнікі органаў ды не патлумачылі, што прыбыў ён у Дахаў.
 

Абас Кідэр: Аплявуха
Выдавецтва «Карл Ханзер Ферлаг»
Мюнхен, 2016 г., 224 стар.
ISBN 978-3-446-25054-3