Міхаэль Кёльмаер Дзяўчынка з напарсткам

Міхаэль Кёльмаер — чалавек ціхі. І гэтая кніга — ціхая. Раман «Дзяўчынка з напарсткам» апісвае вялізную бязгучную прастору і дзіця, якое рухаецца праз гэтую прастору і застаецца ў жывых. Сённяшнім часам шмат хто ўспрыме гэтую кніжку на ўзроўні канкрэтыкі і падумае, што Міхаэль Кёльмаер піша пра шасцігадовую дзяўчынку з уцекачоў, якую пакідаюць адну ў багатай краіне, чыёй мовай яна не валодае. Дзяўчо галадае і небяспечна хварэе, знаходзіць і страчвае сяброў, яе хапае паліцыя і адвозіць у прытулак, адкуль яна ўцякае ды бадзяецца, пакуль злосная старая не замыкае яе ў сваёй пернікавай хатцы. Але Міхаэль Кёльмаер не падае гэтую гісторыю ні як прыгодніцкую, ні як казачную, ні як сентыментальную меладраму. (...) У Аўстрыі аўтар раманаў Кёльмаер вядомы таксама і як пераказчык паданняў класічнай даўніны, як знаўца міфаў і легендаў. Ён добра адчувае спрадвечныя сілы наратыўнасці, якія паходзяць з маўчання і маюць пазачасавы ўплыў. Падобна да Ганса Крысціяна Андэрсэна, чыя «Дзяўчынка з запалкамі» адчуваецца ўжо ў назве, ён выкарыстоўвае словатворную моц народных паданняў, каб ператварыць сацыяльны рэпартаж у гісторыю, што прасочваецца ў той грунт, на якім мы стаім.
 

Міхаэль Кёльмаер: Дзяўчынка з напарсткам
Выдавецтва «Карл Ханзер Ферлаг»
Мюнхен, 2016 г., 144 стар.
ISBN 978-3-446-25055-0