Міхаэль Кумпфмюлер Выхаванне мужчыны

(...) Гісторыя кампазітара Георга цалкам можа прэтэндаваць на тое, каб патлумачыць заблытанае становішча мужчынскага полу ў цяперашняй Германіі. Але ад падарожжа ў свет пачуццяў адной вядомай з гісторыі літаратуры пары Міхаэль Кумпфмюлер захаваў наратыўны модус, які вызначаецца пэўнай інтымнасцю. Ён нібы падарожнічае з лёгкім багажом. Адмаўляецца ад грузу матэрыялу, тыповага для класічнага рамана, прысвечанага сучаснасці, абмяжоўваючыся экіпіроўкай, характэрнай для рамана станаўлення, на канцэпцыю якога паказвае ўжо сама назва, што адсылае да «L’Éducation sentimentale» Густава Флабера (у нямецкіх перакладах кніга называецца «Выхаванне сэрца», або «Выхаванне пачуццяў»). А вось флабераўскай халоднасці ў Кумпфмюлера не знойдзеш. Аднак што тычыцца характару флабераўскага героя, гэтага майстра прыстасавальніцкага хістання ды абыякавасці, то тут Георг ніяк не саступіць. Асабліва калі жыццё зводзіць яго з жаночым полам. Каханні Георга ў сціслым выкладзе: жанчыны паказваюць, куды ісці, а Георг крочыць з імі. (...) Да моцных бакоў гэтага рамана належыць рыса, на якую здавён можна разлічваць у кнігах Кумпфмюлера: незаслеплены, але пазбаўлены халоднай дыстанцыі погляд на сваіх герояў.
 

Міхаэль Кумпфмюлер: Выхаванне мужчыны
Выдавецтва «Кіпенхоер & Віч Ферлаг»
Кёльн, 2016 г., 320 стар.
ISBN 978-3-462-04481-2