Зігфрыд Ленц Перабежчык

У спадчыне Зігфрыда Ленца, які памёр у 2014 годзе, быў знойдзены скарб: «Перабежчык» — грандыёзная кніга і сведчанне таго, як пачуваліся маладыя нямецкія ветэраны пасля Другой сусветнай вайны. Ад гэтай кнігі, другога рамана Зігфрыда Ленца, у 1951 годзе адмовілася выдавецтва, у найвышэйшай ступені сумнеўна абгрунтаваўшы сваю адмову... (...) Аўтар, якому на той момант было 26 гадоў, змірыўся з такой абразай, адклаў рукапіс убок, пазней забыўшыся на яго існаванне.
Вальтэр Проска — так завецца той самы перабежчык, малады салдат, які ў 1944 годзе ляжыць на сілезскім полі. У складзе невялічкага падраздзялення ён знаходзіцца ў спякотным, багністым безыменным месцы. Ворагі — куслівыя мухі ды партызаны. З найбліжэйшым камандным пунктам Вермахту сувязі няма. Жменя салдатаў адчувае сябе пакінутымі. Кожны ў адпаведнасці са сваёй натурай злёгку шалее. (...) Уцякаючы ад безупыннага ўздзеяння палітычна-экзістэнцыяльных разваг ды сумневаў, Проска прымае рашэнне перабегчы да партызан, хай сабе і да савецкіх. (...) З уласнага досведу Зігфрыд Ленц ведаў, што перажывае Проска, што штурхае яго на дэзерцірства: ён сам быў стойкім нямецкім салдатам ваенна-марскога флоту. Толькі ў 1944 годзе, як сведчыць яго біёграф Эрых Малецке, у Ленца, якому на той момант каля васямнаццаці гадоў, узнікаюць сумневы — прыкладна ў той самы час, што і ў яго героя Проскі. Незадоўга да канца вайны Ленц дэзерціраваў.
 

Зігфрыд Ленц: Перабежчык
Выдавецтва «Хофман & Кампе Ферлаг»
Гамбург, 2016 г., 68 стар.
ISBN 978-3-455-40570-5