Ёахім Маерхоф Ах, гэты прагал, гэты страшэнны прагал

Раман (а менавіта так азначаны гэты твор) распачынаецца ў 1989 годзе. Уласна, Ёахім, ад імя якога вядзецца аповед, прыязджае з поўначы Германіі ў Мюнхен, каб распачаць цывільную службу, але цалкам неспадзявана яго прымаюць у акцёрскую школу імя Ота Фалькенберга. Фінансавых сродкаў нестае, так што пястун бабулі з дзедам пасяляецца ў гасцявым пакоі іх раскошнай вілы, размешчанай непасрэдна ля Німфенбургскага палаца. Ён застаецца там на тры з паловай гады, менавіта пра гэты прамежак часу расказваецца ў кнізе. «Ах, гэты прагал...» мае дзве лініі: адна апісвае, як нязграбны малады чалавек робіцца акцёрам. Тут сустракаюцца неверагодна смешныя сцэны, калі дзевяць студэнтаў акцёрскага аддзялення трапляюць у немагчымыя сітуацыі ў гратэскных практыкаваннях, зададзеных экстравагантнымі або баламутнымі выкладчыкамі.
А вось у межах другой лініі, меней камічнай, але ўсё ж кранальнай, Маерхоф стварае партрэт бабулі з дзедам — двух чалавек, што не маюць мэты вышэйшай за стылёвае ды годнае жыццё.
 

Ёахім Маерхоф: Ах, гэты прагал, гэты страшэнны прагал
Выдавецтва «Кіпенхоер & Віч Ферлаг»
Кёльн, 2015 г., 352 стар.
ISBN 978-3-462-04828-5