Петэр Штам Далёка па-над краем

Томас — службовец у свеце, дзе пануе размеранасць: мае дваіх дзяцей, жонку і дом у невялічкім швейцарскім мястэчку. Жыццё сярэднестатыстычнае да немагчымасці. Але аднойчы з невядомых прычынаў бацька сямейства не вяртаецца з працы. Яго жонка Астрыд напачатку яшчэ думае, што тут нейкая памылка. Супакойвае дзяцей, дае адказы, жанглюе галаслоўнымі тлумачэннямі. Але потым робіцца ясна: Томас уцёк.

Гэты канец нармальнага сямейнага жыцця адначасова служыць пачаткам новага рамана Петэра Штама пад назвай «Далёка па-над краем». (...) Штам — майстра ціхага драматызму: ён адсочвае паразы сваіх герояў, апісваючы іх спакойным тонам, які ў тонкіх назіраннях трапна і суха адлюстроўвае цяжар штодзённасці. Раптоўнасць знікнення, бездапаможнасць жонкі, неразуменне з боку суседзяў — усё гэта ўздзейнічае так прыгнятальна, бо сыход Томаса немагчыма патлумачыць рацыянальна.
 

Петэр Штам: Далёка па-над краем
Выдавецтва «С. Фішэр Ферлаг»
Франкфурт-на-Майне, 2016 г., 224 стар.
ISBN 978-3-10-002227-1