Хайнц Штрунк Залатая пальчатка

Гэтую кнігу не назавеш сучасным сацыяльным раманам, Хайнц Штрунк расказвае гісторыю гамбургскага забойцы жанчын Фрыца Хонкі, што адбывалася ў сямідзясятыя гады, прытым аўтар знаходзіць вельмі пераканаўчую мову для гэтага чалавека, які жыве на мяжы бязмоўнасці. Нібы мімаходзь Хайнц Штрунк разам з тым стварае і вобраз грамадства, які не надта суадносіцца са светлымі самаапісаннямі былой Федэратыўнай Рэспублікі. Гэтая кніга выклікае глыбінны дыскамфорт, але таксама і шмат што праясняе — і ўсё гэта належыць да спадчыны таго часу. Усё яшчэ адчуваюцца траўмы вайны і нацызму. Няздольнасць спраўляцца з пачуццямі. Алкагалізм як апошняе выйсце. Бруталізацыя штодзённасці, якую сёння практычна немагчыма сабе ўявіць. Літаратурная віртуознасць гэтага рамана палягае акурат у тым, што, з аднаго боку, ён наглядна паказвае, што можна пастарацца зразумець нават такога чалавека, як Хонка, а з іншага боку — падае, так бы мовіць, найгрубейшыя апісанні грамадства. Хто мяркуе, што нямецкае грамадства сёння траціць раўнавагу, дзякуючы Штрунку мае магчымасць даведацца, што дыскусія пра раўнавагу заўжды мела ў сабе нешта ад фантазіі.
 

Хайнц Штрунк: Залатая пальчатка
Выдавецтва «Ровальт Ферлаг»
Райнбэк ля Гамбурга, 2015 г., 256 стар.
ISBN 978-3-847-70363-1