Гунтрам Веспер Фробург

Некалькі дзесяцігоддзяў Веспер, дасюль вядомы ў першую чаргу як паэт і аўтар аўдыяп’ес, прысвяціў «прагляданню, даследаванню, прарэджванню ўспамінаў». Цяпер ён прадстаўляе сваё дзяцінства і юнацтва ў Фробургу, адкуль у 1957 годзе ён з сям’ёю ўцёк у Федэратыўную Рэспубліку, на фоне жудаснай, ідэалагічна афарбаванай гісторыі ХІХ і ХХ стагоддзяў (...). Вобразы і сцэны абсалютна ненатужліва выклікаюць ва ўяўленні і збіраюць у адно гістарычныя перапляценні апошняга стагоддзя, калі ён збірае аскепкі сваіх ранніх успамінаў пра ўвод Чырвонай арміі, калі занатоўвае рэакцыі на жудаснае двайное забойства ў Фробургу, калі расказвае пра прыведзенае ў выкананне смяротнае пакаранне адной жанчыны ў Саксоніі (забойца Грэта Баер з «анёльскім абліччам»), калі давяраецца прыдатным для рамана структурным элементам, такім як шпацыр трох сябрукоў, сярод якіх Эрых Лёст, у 1953 годзе па Фробургу або бліскуча злоўленая паездка бацькоў на матацыкле ў 1930-я гады. У такія моманты «Фробург» з усімі сваімі меандраванымі апавядальнымі плынямі робіцца вялікай літаратурай.
 

Гунтрам Веспер: Фробург
Выдавецтва «Шофлінг і Ка. Ферлаг»
Франкфурт-на-Майне, 2016 г., 1008 стар.
ISBN 978-3-895-61633-4