Бенедыкт Вэлс Пра канец самотнасці

Мюнхенскі пісьменнік Бенедыкт Вэлс, 1984 года нараджэння — літаратурны вундэркінд. Ужо ва ўзросце гадоў дваццаці пяці яму ўдалося напісаць бестселер, «Бэкава апошняе лета», які быў экранізаваны з удзелам Крысціяна Ульмэна. (...) «Пра канец самотнасці», новы раман Вэлса, на сённяшні дзень ёсць яго найамбітнейшым творам: летапіс сям’і, што ахоплівае болей за тры дзесяцігоддзі. Герой, ад імя якога вядзецца апавяданне, чалавек па імені Юлес, мінуўшы саракагадовы ўзрост, з тугою азіраецца на сваё жыццё і сям’ю. (...) Калі яму было адзінаццаць гадоў, бацькі загінулі ў аўтакатастрофе. (...) Разам з братам і сястрой, Ліз і Марці, Юлес быў вымушаны пайсці ў інтэрнат. (...) У адрозненне ад Ёахіма Маерхофа, які свае часта трагічныя ўспаміны дзяцінства і юнацтва амартызуе самаіроніяй, тон у Вэлса практычна спрэс меланхалічны. І ўсё ж раман паступова зацягвае, нібы добры дэтэктыў, па-жыццёваму мудры і поўны спачування да герояў. Вэлсу толькі споўнілася трыццаць, а піша ён, нібы стары майстра.
 

Бенедыкт Вэлс: Пра канец самотнасці
Выдавецтва «Дыягенэс Ферлаг»
Цюрых, 2016 г., 368 стар.
ISBN 978-3-257-06958-7