Хайнц Будэ Пачуццё свету. Пра ўладу настрояў

«Народ большасць рэчаў разумее няслушна; але ён адчувае збольшага ўсё правільна», — з гэтай высновай Курта Тухольскага, без сумневу, мог бы пагадзіцца касельскі сацыёлаг Хайнц Будэ. Урэшце, у сваёй новай кнізе, якая, маючы 120 старонак чыстага тэксту (без спасылак), атрымалася досыць зручнай, ён сам ідзе на крок далей у гэтым кірунку. (…) Дзеля гэтага ён спярша прапануе адрозніваць «антыкапіталіста» ад «сістэмнага фаталіста». Першы з іх — частка «грамадства недаверу», ён не можа адважыцца ні на адмаўленне, ні на ўхваленне свету, адхіляе эканамізацыю, пачуваецца бязродным і любіць выказваць універсальнае абурэнне. Другі куды менш напружаны. Ён даўно адмовіўся ад «ідэі разумнага цэласнага свету, у якім камерсанты выклікаюць павагу, прадпрыемствы ўсведамляюць сваю сацыяльную адказнасць, а народныя партыі вызначаюцца моцнымі пазіцыямі».
У прасторы паміж гэтымі супрацьлеглымі полюсамі і ідзе браджэнне. З аднаго боку, абурэнне наконт «безальтэрнатыўнай палітыкі, хлуслівай прэсы і ўсіх, хто абалваньвае народ», з іншага боку — «нармальнасць мадзення па жыцці, самарэферэнтнасць СМІ і адноснасць праўдаў». Пытанне, ці можам яшчэ пачувацца ў гэтым свеце, як дома, застаецца без адназначнага адказу. Гэта гняце душу. Выклікае раздражненне. І менавіта зыходзячы з гэтага пункта Будэ выбудоўвае сваю аргументацыю.
 

Хайнц Будэ: Пачуццё свету. Пра ўладу настрояў
Выдавецтва «Карл Ханзер Ферлаг»
Мюнхен, 2016 г., 160 стар.
ISBN 978-3-446-25065-9