Карл Хэпфер Тэорыі змовы. Філасофская крытыка бязглуздасці

Нягледзячы на кагнітыўныя неадпаведнасці, канспіратыўныя тэорыі апошнім часам карыстаюцца ўсё большай і большай папулярнасцю. Без пераможнага шэсця інтэрнэту такі ўздым быў бы немагчымым. Калі раней асобны прыхільнік тэорыі змовы сутыкаўся з глабальнай сацыяльнай ізаляцыяй, то сёння дастаткова некалькіх клікаў, каб знайсці значную колькасць аднадумцаў у самых дзікунскіх перакананнях. Гэтым тлумачэннем Хэпфер, аднак, не задавольваецца. На яго думку, вера ў канспіратыўныя тлумачэнні паходзіць ад няздольнасці прыняць натуральнае для сучаснасці ўсведамленне таго, што жыццё не мае ніякага іншага значэння, апроч уласнага здзяйснення.

Калі кіравацца такім разуменнем, то тэорыі змовы аказваюцца функцыянальнымі эквівалентамі рэлігіі. І канспіратыўныя тэорыі, і рэлігія, паводле Хэпфера, абслугоўваюць празмерныя і характэрныя для інтэлектуальнай нясталасці патрэбы ў арыенцірах, падпарадкоўваючы рэчаіснасць нейкай мэтазгоднай цэласнасці, што дзейнічае ў адпаведнасці са складзеным загадзя планам.
 

Карл Хэпфер: Тэорыі змовы. Філасофская крытыка бязглуздасці
Выдавецтва «Транскрыпт Ферлаг»
Білефельд,192 стар.
ISBN 978-3-8376-3102-9