Навід Кермані Надыход рэчаіснасці. Шляхам уцёкачоў па Еўропе

Не, не мае Навід Кермані намеру быць «разумнікам», адным з тых, хто на працягу 15 гадоў ні словам не выказаўся на тэму ўцекачоў, а зараз з’яўляецца з «нейкай балбатнёй, нібы лепей за ўсіх усё ведае». (…) 48-гадоваму аўтару тэмы міграцыі і ўцёкаў з усёй сваёй зусім не прыгладжанай жудасцю не даюць спакою вось ужо на працягу болей чым дзесяці гадоў. Так ён паездзіў па абнесеных калючым дротам іспансках анклавах Сеўта і Мелілья ў Марока… (…) Напрыканцы верасня 2015 года Навід Кермані зноўку выбраўся ў дарогу. Яго прамова з нагоды ўручэння Прэміі міру 18 кастрычніка, была, як ён сам расказвае, напісаная. Напружанне расло, і, такім чынам, больш нічога не трымала яго за пісьмовым сталом. Кермані скарыстаўся гэтым часам, каб на ўласныя вочы пабачыць, адкуль прыбываюць уцекачы, як яны пачуваюцца на сваім доўгім шляху па Еўропе і і паслухаць, іх расповеды пра тое жыццё, якое не маглі далей трываць. (…) Асаблівасцю падарожжа Кермані балканскім шляхам было тое, што ён рухаўся ў адваротным кірунку, насустрач тым, хто хоча трапіць да нас. З Будапешта шлях ідзе ў паўднёва-ўсходнім напрамку, праз Міжземнае мора да турэцкага Ісміра. Так мы іншым разам зазіраем уцекачам у твар, а не становімся побач з імі.
 

Навід Кермані: Надыход рэчаіснасці. Шляхам уцёкачоў па Еўропе
Выдавецтва «Ц. Х. Бэк Ферлаг»
Мюнхен, 2016 г., 96 стар.
ISBN 978-3-406-69208-6