Ніклас Луман Новы начальнік

Сям-там яшчэ, вядома, можна напаткаць начальніка, што заклікае да парадку сваіх падначаленых, якіх любіць называць супрацоўнікамі, пакрыквае на іх, каб падкрэсліць свой аўтарытэт і стушаваць уласную няўпэўненасць. Найчасцей, аднак, гэты начальнік або начальніца ўсведамляе, што такія метады, якія даюць нагоду для безлічы жартаў, карыкатур ды размоў пасля працы, уласна, не ёсць надта дасціпнымі. Але гэта не вынаходства найноўшых тэорый кіравання, якія заклікаюць да плоскай іерархіі, крэатыўнасці ды каманднай працы. Гэтую з’яву дакладна апісаў ужо колькі дзесяцігоддзяў таму навуковец, які займаўся тэорыяй ды практыкай кіравання, а таксама сацыёлаг стагоддзя, які на той час толькі пачынаў сваю дзейнасць у гэтай галіне, Ніклас Луман (1927–1998). (…) Шмат у каго ўзнікае ўражанне, што сённяшнім днём радыкальна змяняюцца праца, прафесійныя паводзіны і камунікацыя. І ў гэтым ёсць рацыя. Тым не менш і сёння ў дачыненні да сацыяльных стасункаў у офіснай і бізнесовай штодзённасці дзейнічае той закон, які Луман пастулюе для адносінаў паміж службоўцамі і начальнікам: «закон, што спаткаемся зноў». І акурат сухасць яго аналізу робіць гэтую невялікую кніжку такой трапнай, а часам і камічнай, як гэта часта бывае ў гэтага тэарэтыка сістэм, для ўсіх, хто мае начальніка або сам кіруе.
 

Niklas Luhmann
Der neue Chef
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2016
ISBN 978-3-518-58682-2
120 Seiten