Ёрг Магенаў Прынстан 66. Прыгодніцкае падарожжа «Групы 47»

DІдэя інтэрпрэтаваць Прынстан, гэты «самы вар’яцкі момант у гісторыі нямецкай літаратуры пасля 1945 года» (Ф. Ц. Дэліюс), як ключавую гульню «Групы 47» не новая. Пра гэта германісты напісалі столькі кніг, што хапіла б на некалькі бібліятэк. І ўсё ж толькі дзякуючы невялічкай кніжцы Ёрга Магенаў сустрэча ў Прынстане займела ўласны годны пратакол падзей.

(…) Тыя тры дні ў Прынстане дакументуюцца нібы ў фармаце «жывога рэпартажу», што Магенаў досыць дасціпна дэманструе, напрыклад, падаючы вердыкт Рыхтэра наконт Хандке (забыты праз два гады) або выяўляе, наколькі правінцыйнай заставалася «Група 47» у замежжы: нямецкіх літаратараў і крытыкаў не цікавіла канферэнцыя, якая паралельна праходзіла ў Прынстане і на якой прысутнічалі Том Вулф і Ален Гінзберг. І кантакту з такім карыфеем, як Курт Гёдэль, яны таксама не шукалі. Выснова Магенаў наступная: «Іх аўтызм параўнальны з аўтызмам логіка». Інтэнсіўна мяжуючы забаўныя эпізоды і размаітыя кантэксты, Магенаў знутры спаткання ў Прынстане расказвае ўсю гісторыю «Групы 47».
7.
 

Ёрг Магенаў: Прынстан 66. Прыгодніцкае падарожжа «Групы 47»
Выдавецтва «Клет-Кота Ферлаг»
Штутгарт, 2016 г., 223 стар.
ISBN 978-3-608-94902-5

223 Seiten