Марцін Мітэльмаер ДАДА. Гісторыя стагоддзя

У 1918 годзе Рыхард Хюльзенбек агучыў у Берліне «Маніфест дадаізму», пад якім падпісаліся румын Трыстан Тцара, Георг Грос, Франц Юнг, Раўль Хаўсман, Ханс Арн і яго жонка Сафі Тойбер. Аднак яшчэ раней Хуга Баль падчас Першага вечара дадаістаў у Цюрыху прачытаў «Маніфест да адкрыцця»: «Як дасягнуць вечнай шчаснасці? Прамаўляючы: Дада. Як зрабіцца вядомым? Прамаўляючы: Дада. Са шляхетным жэстам і вытанчанымі манерамі. Да помаракі, да страты прытомнасці. Як пазбавіцца ўсяго слізкага і журналісцкага, усяго складнага ды ладнага, усяго маральнага, пачварнага, манернага? Прамаўляючы: Дада. Дада — сусветная душа, Дада — апагей праграмы, Дада — найлепшае ў свеце мыла з экстрактам лілеі». (…) Дадаізм, у адрозненне ад сюррэалізму, быў вельмі нямецкім рухам. У той час як сюррэалізм, што ўзнік пад уплывам французска-раманскай культуры, заваёўваў новыя вымярэнні досведу, звяртаючыся да сну і несвядомага, у дадаізме пераважаў агрэсіўны, а часам і з’едлівы стыль.
 

Марцін Мітэльмаер: ДАДА. Гісторыя стагоддзя
Выдавецтва «Зідлер Ферлаг»
Мюнхен, 2016 г., 272 стар.
ISBN 978-3-8275-0070-0