Марцін Вільк раіць Гай

 Hain - Esther Kinsky © Suhrkamp Verlag ​Эстэр Кінскі, нямецкая пісьменніца і перакладчыца польскай літаратуры (у прыватнасці, такіх аўтараў, як Міран Бялашэўскі, Рышард Крыніцкі, Вольга Такарчык і Яана Батар), апублікавала ў 2017 г. раман «Гай», за які ў 2018 г. была ўзгагароджана прэміяй Лейпцыгскага кніжнага кірмашу.
 
«Гай» – гэта дзённік, «ландшафтны раман» пра падарожжа ў Італію. Але апавядальніца абмінае тыповыя турыстычныя мэты і накіроўваецца ў непрывычныя месцы. Алевана, К'явэна, Камакія – такія загалоўкі маюць раздзелы гэтага незвычайнага эсэ-дзённіка, хоць іх можна было б настолькі ж трапна  назваць «Мары», «Бацька» і «Прырода», адпаведна галоўным матывам рамана.
 
Раман, які складаецца з кароткіх паэтычных сцэн, належыць да адмысловай літаратурнай традыцыі, закладзенай Генры Дэвідам Таро. «Гай» – цудоўны, шчытны раман, які стымулюе чытача самому выправіцца на пошук уласных прастораў.
 

Esther Kinsky (Эстэр Кінскі)
Hain («Гай»)
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2018
ISBN 978-3518427897
287 Seiten

E-Book in der Onleihe des Goethe-Instituts ausleihen