Айя Якавіча раіць Вольга

Olga - Bernhard Schlink © Diogenes Verlag Дзея рамана адбываецца ў багаты гістарычнымі падзеямі перыяд з канца XIX і да пачатку XXI стагоддзя. У ім расказваецца гісторыя кахання беднай сіраты Вольгі і панскага сына Герберта.
 
Вольга рана апынаецца ў асяроддзі, якое варожа ставіцца да яе, і мусіць змагацца за права ладзіць сваё жыццё так, як жадае сама, хоць яе сацыяльнае паходжанне і агульныя перакананні наконт ролі жанчыны ў грамадстве вызначаюць дакладныя межы. Усведамляючы гэта, яна абедзвюма нагамі стаіць на зямлі. Герберт – супрацьлегласць Вольгі: ён жыве ў такой паспешлівасці, што ягоныя ногі амаль не кранаюцца зямлі. У характары Герберта аўтар выдатна паказвае, як палітычныя ідэалы стагоддзя ўплываюць на асобу чалавека.
 
Рэалістычны змест рамана перадаецца ў незвычайнай струтуры. У першай частцы нейкі не названы апавядальнік расказвае гісторыю Вольгі ў адасобленым нейтральным стылі. У другой частцы чытач бліжэй знаёміцца з Вольгай: бачыць яе вачыма апавядальніка Фердынанда. Гэтая частка дае чытачу нагоду знаходзіць паралелі з «Чытальнікам» таго ж аўтара. Трэцяя частка найбольш насычана эмоцыямі, яна складаецца з лістоў, якія Вольга пісала Герберту. У заключнай частцы аўтар падрыхтаваў дзве нечаканкі.  Радасць прынясе чытачу і жвавы стыль Бэрнгарда Шлінка.
 

Bernhard Schlink (Бэрнгард Шлінк)
Olga («Вольга»)
Diogenes Verlag, Zürich, 2018
ISBN 978-3257070156
320 Seiten