Эдзіт Ковач раіць Наступныя гады

Die kommenden Jahre - Norbert Gstrein © Carl Hanser Verlag З канца 1980-х гадоў Норберт Гштрайн належыць да самых прызнаных сучасных аўстрыйскіх пісьменнікаў. Калі ў першых раманах аўтара дзея адбываецца выключна ў вёсках яго роднага краю – Ціроля, то ў апошнія два дзесяцігоддзі Гштрайн вылучае ў цэнтр увагі падзеі, якія ўзрушваюць усю Еўропу, – галакост, войны ў Югаславіі, хвалю бежанства, ставячы пры гэтым пад сумненне саму магчымасць распавядаць пра іх.
 
У новым рамане крызіс шлюбу пераплятаецца з апошнім крызісам бежанства. «Я», апавядальнік, – гляцыёлаг, ён з нарастаючай прыкрасцю назірае за дабрачыннымі акцыямі сваёй жонкі, пісьменніцы, якая пасяляе ў сваім загародным доме сірыйскую сям'ю. Сітуацыя пагражае абвастрыцца, калі дом акружаюць падлеткі з расісцкім настроем. Да таго ж магчыма, што і бацька сірыйскай сям''і – не той, за каго ён сябе выдае... Раман пра ментальны і маральны стан еўрапейскіх грамадстваў настойліва нагадвае нам, што складаныя  гістарычныя сітуацыі не дазваляюць распавядаць пра сябе спрошчана.
n.
 

Norbert Gstrein (Норберт Гштрайн)
Die kommenden Jahre («Наступныя гады»)
Carl Hanser Verlag, München, 2018
ISBN 978-3446258143
288 Seiten

E-Book in der Onleihe des Goethe-Instituts ausleihen