Якуб Эрэнбергер раіць Праз гады

Jahre später - Angelika Küssendorf © Kiepenheuer&Witsch Пасля кніг «Das Mädchen» («Дзяўчынка») (2011 г.) і  «April» («Эйпрыл») (2014 г.) іх аўтарка Ангеліка Клюсэндорф, якая вырасла ў ГДР, уражвае трэцім томам сваёй, напачатку не запланаванай трылогіі з аўтабіяграфічнай афарбоўкай. У трэцім томе пад назвай «Праз гады» Эйпрыл, худая і заўсёды галодная галоўная гераіня, – ужо дарослая. Яна спрабуе пісаць. На адной са сваіх першых сустрэч з чытачамі яна знаёміцца з абаяльным хірургам Людвігам. Хоць у яго вачах яшчэ праблісквае душа дзіцяці, абодва персанажы падабаюцца адно аднаму і вырашаюць пажаніцца – без  звычайнай мітусні. Але ўжо неўзабаве пасля вяселля ў стасунках, якія здаюцца ідылічнымі, заўважаюцца першыя расколіны.
 
Шчырая проза Клюсэндорф, як заўсёды, не затрымліваецца на нязначных падрабязнасцях, а хуткім крокам спяшаецца наперад. У чытача ствараецца ўражанне, быццам ён назірае за ўсім, што адбываецца, з вакна хуткага цягніка, роўны і лаканізаваны стыль аўтаркі зацягвае ў плынь аповяду і адпускае толькі на апошняй старонцы. Новы раман «Праз гады» – яшчэ адна перканаўчая прычына, чаму творы Клюсэндорф варта трымаць у полі зроку.
 

Angelika Klüssendorf (Ангеліка Клюсэндорф)
Jahre später («Праз гады»)
Kiepenheuer & Witsch, Köln, 2018
ISBN 978-3462047769
160 Seiten