Тэрэза Сематамава раіць Цёмныя лічбы

Dunkle Zahlen - Matthias Senkel © Matthes & Seitz Berlin Спробу «выпадковага аповяду» Маціяс Зэнкель зрабіў ужо ў сваім дэбютным рамане «Frühe Vögel» («Раннія птушкі»). У новым творы, які выходзіць за межы жанру – яго, уласна кажучы, можна назваць наратыўнай паэзіяй, аўтар далей распрацоўвае гэты метад. Чытачы, якія разлічваюць паглыбіцца ў душы персанажаў, у іх сутнасць, якая, здаецца, належыць да сферы прыказак, хутчэй за ўсё адчуюць сябе збітымі з тропу. Але ж добрая літаратура і павінна збіваць з тропу.
 
Мета-раман пра кібернетыку і шпіянаж «Цёмныя лічбы» крытыкавалі за тое, што ён занадта «мета-». Ва ўсялякім разе гэты твор цалкам адрозніваецца ад большасці сучасных нямецкіх кніг. Найперш тым, што ён быў напісаны з дапамогай праграмы GLM-3 і ўяўляе сабою хутчэй пэўны каталог – каталог мінулага (XX стагоддзя, але найперш 1985 года, таму што ў тым годзе ў Маскве адбываецца алімпіяда для школьнікаў па інфарматыцы), а таксама будучыні (2023 года).
 
Кульмінацыяй для чэшскага чытача магла б стаць гісторыя чэшскага эмігранта Здэнека Грбачака з Брно, які кажа, што ён француз, і працуе на француэскую сакрэтную паліцыю.
 

Matthias Senkel (Маціяс Зэнкель)
Dunkle Zahlen («Цёмныя лічбы»)
Matthes & Seitz Berlin, 2018
ISBN 978-3957575395
488 Seiten