Марцін Вільк раіць Берлін – Вавілон

Berlin - Babylon: Eine deutsche Faszination - Michael Weichenhan, Andrea Polaschegg © Verlag Klaus Wagenbach Замілаванне сувяззю паміж антычным Вавілонам і сучасным Берлінам існуе ўжо значна даўжэй, чым дазваляе меркаваць звышпапулярны апошнім часам дэтэктыўны серыял Тома Тыквера «Вавілон Берлін» (2017 г.). Доказам гэтага з'яўляецца анталогія «Берлін-Вавілон: нямецкае замілаванне» Андрэа Палашэг і Міхаэля Вайхенгана.
 
Асабліва у перыяд 1890--1930 гг. «Вавілонскі бум» ахапіў шматлікіх славутых берлінскіх архітэктараў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў, прадстаўнікоў выяўленчага мастацтва, прадпрымальнікаў і палітыкаў. «Берлін – Вавілон» ілюструе гэта на аснове ўрыўкаў з тэкстаў Альфрэда Дзёбліна, Карла Мая, Томаса Мана і многіх іншых аўтараў. Тэксты дапаўняюцца шматлікімі ілюстрацыямі і карысным гласарыям. Хоць анталогія адрасуецца ўвогуле толькі вузкаму колу чытачоў, яе можна шчыра раіць усім тым, хто захапляецца гісторыяй і культурай Берліна.
 

Andrea Polaschegg und Michael Weichenhan (Hrsg.) (Андрэа Палашэг і Міхаэль Вайхенган (укладальнікі))
Berlin – Babylon: Eine deutsche Faszination («Берлін-Вавілон: нямецкае зачараванне»)
Verlag Klaus Wagenbach, Berlin, 2017
ISBN 978-3803127709
272 Seiten