Фрыдрых Дальхаўс раіць Адрынутыя

Die Außenseiter: Flucht, Flüchtlinge und Integration im modernen Europa - Philipp Ther © Suhrkamp Verlag Апошняя кніга Філіпа Тэра, «Адрынутыя. Бежанства, бежанцы і міграцыя ў сучаснай Еўропе», мае, безумоўна, ўсе магчымасці – гэта трэба адзначыць з самага пачатку – стаць фундаментальным творам. Аўтар дае надзвычай шырокі агляд плыняў бежанства ў Еўропе: ад уцекачоў-гугенотаў ранняга Новага часу, якіх пераследавалі за веру, да бежанцаў па палітычных матывах канца XVIII стагоддзя, ад магутных плыняў уцекачоў, выкліканых абедзвюма сусветнымі войнамі, да сучаснага «міграцыйнага крызісу».
 
Кніга заўсёды бывае эфектыўнай асабліва там, дзе яна зноў прымушае згадаць гістарычна забытае. Сапраўды: хто яшчэ памятае зыход грэкаў Малой Азіі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны? Або бежанцаў пасля Венгерскага крызісу 1956 года ці «Пражскай вясны» 1968? Кароткія біяграфіі рэальных уцекачоў і кароткія літаратурныя партрэты дзеячоў палітыкі бежанства – напрыклад, прадстаўнікоў УВКБ – дадаюць жыццёвасці паказу гістарычных падзей.
 
Безумоўнай заслугай аўтара кнігі з'яўляецца тое, што ён пераканаўча паказвае, наколькі бежанства і бежанцы з'яўляюцца з'явай еўрапейскай гісторыі ўжо на працягу стагоддзяў і нават часта вызначалі гэтую гісторыю. Трохі больш складана становіцца пры набліжэнні да паняцця «інтэграцыя». Аўтар і тут  прыводзіць гістарычныя прыклады інтэграцыі, найперш паспяховай. Але адносна сітуацыі апошняга часу ў Еўропе, пачынаючы з 2015 г., вастрыня падзелу гістарычных паняццяў часам саступае хутчэй апелятыўнаму звяртанню да тэмы.
 
Кнігу  Філіпа Тэра можна разумець як падручнік «нармальнасці» плыняў бежанства на працягу стагоддзяў; з яе чытач даведваецца шмат новага. Тым больш, што гэтае даследаванне дае мноства імпульсаў для паглыбленых дыскусій ў кантэксце канфліктаў нацыяналізма, гуманітарызма, інтэграцыі і еўрапейскай палітыкі бежанства.
 

Philipp Ther (Філіп Тэр)
Die Außenseiter. Flucht, Flüchtlinge und Migration im modernen Europa («Адрынутыя. Бежанства, бежанцы і міграцыя ў сучаснай Еўропе»)
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017
ISBN 978-3518427767
436 Seiten

E-Book in der Onleihe des Goethe-Instituts ausleihen