Чаба Олай раіць Свабода быць свабодным

Die Freiheit frei zu sein © dtv Verlagsgesellschaft Таўталагічная назва эсэ «Свабода быць свабодным» дае магчымасць зразумець адну з галоўных рысаў мыслення Ханны Арэндт: яна – мысляр свабоды, дакладней кажучы, свабоды, якая маніфестуецца ў публічнасці, г. зн. палітычнай свабоды. Адначасова Ханна Арэндт спалучала гэты лейтматыў з пытаннем пра тое, як можна трывала ўсталяваць чалавечую свабоду, і тым самым натрапіла на рэвалюцыю як па прыродзе сваёй сучасны палітычны досвед.
 
Гэтае эсэ ўзнікла ў 1967 г. побач з кнігай «On Revolution» (1963 г.), у якой амерыканская і французская рэвалюцыі правакацыйным чынам супрацьпастаўляюцца адна адной з дапамогай наступнага аргумента: першая – гэта ўсталяванне свабоды, другая ж сапсавала ідэю свабоды на карысць сацыяльных праблем. Аўтар эсэ імкнецца паказаць рэвалюцыю ва ўсёй яе складанасці, сувязь паміж рэвалюцыяй і свабодай разглядаецца ў ім такім чынам, што рэвалюцыі могуць прадэманстраваць сваю янусагаловую,  заўсёды небяспечную рэчаіснасць.
 

Hannah Arendt (Ханна Арэндт)
Die Freiheit, frei zu sein («Свабода быць свабодным»)
dtv, München, 2018
Deutsche Erstausgabe
ISBN 978-3-423-14651-7
64 Seiten