Таня Петрыч раіць Вайна і каханне. Зборнік эсэ

Krieg und Liebe  - Lukas Bärfuss © Wallstein Verlag Лукас Бэрфус не толькі адзін з найбольш вербалізаваных нямецкамоўных драматургаў і празаікаў, ён таксама пераканаўчы і крытычны (еўрапейскі) мысляр і эсэіст. У сваіх эсэ, якія паводле стылю належаць да розных жанраў – ад кароткага апавядання да паэзіі – і ў большасці выпадкаў трансфармуюцца ў нейкую наватарскую змешаную форму, ён на аснове спецыфічных асобных выпадкаў заўсёды гаворыць пра ўніверсальнае. У зборніку эсэ «Вайна і каханне», як і раней, у кнізе «Стыль і мараль», ёсць розныя тэксты – рэфлексія наконт прачытанага, прамовы, лекцыі пра паэтыку і артыкулы пра літаратуру і мастацтва.
 
«Чырвонай ніткай» праз новую кнігу Бэрфуса праходзяць формы праяўлення гвалту (ваенныя разбурэнні, вынішчэнне, моўны гвалт, пазбаўленне будучыні ці ўсяго толькі «La petit mort“ /маленькая смерць/), якія часта спалучаюцца з эрасам. У сваім даследаванні актуальных палітычных і грамадскіх абставін Бэрфус бязлітасна сумленны. Ён выказвае тое, што іншыя не хочуць бачыць. Таму мароз прабягае па скуры, калі чытаеш яго тэкст: «Мы як грамадства згубілі адзін  ідэал, ідэал адкрытай будучыні, будучыні на нашым баку». А якую перспектыву можа мець грамадства без будучыні?
    

Lukas Bärfuss (Лукас Бэрфус)
Krieg und Liebe. Essays («Вайна і каханне». Зборнік эсэ)
Wallstein Verlag, Göttingen 2018
ISBN 978-3-8353-3241-6
294 Seiten