Маціяс Брант Касмічны патруль. Гісторыі

Matthias Brandt: Raumpatrouille. Geschichten Фота: © Kiepenheuer & Witsch Verlag, Köln, 2016 «Касмічны патруль» не з’яўляецца ні літаратурнай апрацоўкай вобраза выбітнага бацькі, ні запозненай спробай збліжэння, як апавядальнае эсэ «Успамін» (2006) аўтарства Ларса Бранта, старэйшага брата. Мімаходзь можна даведацца пра Вілі Бранта як чалавека, што ён быў закрытым, эмацыянальна няўклюдным і ўсё ж па-свойму надзейным бацькам, — усё гэта ані на сантыметр не выходзіць па-за межы ўжо вядомага.
У той жа час аўтар і не выносіць гэта ўсё дэманстратыўна за дужкі. Вось толькі апавядальная перспектыва яго гісторый паслядоўна адпавядае светапогляду хлопчыка, а з яго пункту гледжання так ужо выходзіць, што ап’яняльнай сенсацыяй 1969 года робяцца не выбары канцлера, але высадка на Месяц. Тэлевізійныя выявы трох амерыканскіх астранаўтаў сапраўды, можна сказаць, выклікаюць у васьмігадовага хлопчыка стан ап’янення, сон наяве, які Зігмунд Фрэйд называў «перадсвядомымі фантазіямі» і апісваў як стадыю, што папярэднічае творчай дзейнасці. У знешнім свеце хлопчык знаходзіцца ў сваім дзіцячым пакоі, ва ўнутраным — у скуры амерыканскага астранаўта. (...)
«Касмічны патруль» расказвае гісторыю хлопчыка, які ў сваім унутраным свеце выступае на сцэне, любіць пераапранацца і гуляць у пераўтварэнні; вырасшы, такі хлопчык мог зрабіцца толькі акцёрам.

Маціяс Брант
Raumpatrouille. Geschichten
(Касмічны патруль. Гісторыі)
Выдавецтва «Кіпенхоер & Віч Ферлаг»
Кёльн, 2016, 176 стар.
ISBN 978-3-462-04567-3