Герхард Фалькнер Аполакаліпсіс

Gerhard Falkner: Apollokalypse Фота: © Berlin Verlag, Berlin, 2016 «Аполакаліпсіс» расказваецца самім Георгам Аўтэнрытам, асобай, якая неверагодным чынам застаецца незабыўнай, нават калі размаўляе, кахае, выпівае. Хто там уласна прамаўляе і колькі розных асобаў хавае ў сабе гэты Аўтэнрыт, застаецца загадкай, якая надае гэтаму раману напружанасці. Без храналогіі, без паслядоўнасці апавядальнік, якому немагчыма ні верыць, ні не верыць, вядзе па Берліне паміж 1985 і 1995 гадамі. У гэтым часавым прамежку — падзенне муру, якому тут не надаецца нейкай надта ўжо асаблівай увагі. Захад, Усход, з мурам ці без яго: гісторыя разгортваецца ўва ўсіх раёнах горада, цэзуры ўтвараюць жанчыны — Ізабэль, студэнтка мастацкага аддзялення, і Білі, балгарка Біліяна. Абедзве звязаныя з іншымі мужчынамі, калі Аўтэнрыт з імі, спачатку з адной, потым з другой, уваходзіць у час эратычнай апантанасці, Ізабэль звязаная з мастаком Бютнерам, Білі — з нямецкім салдатам. (...)
Жыццё герояў, як і самога горада, цалкам пераўтвараецца ў мастацтва, тэкст паварочваецца як да маральных, так і да палітычных пытанняў халоднай спінай дасканалай формы. Можа, гэта збянтэжыць фракцыю тых, хто цэніць скупыя, нескладаныя, рэалістычныя раманы, — чытачы знойдуць задавальненне ў пачуццёвасці апісанняў, у дасціпнай камічнасці сцэн і гумары апавядальніка (...).
 

Герхард Фалькнер
Apollokalypse
(Аполакаліпсіс)
Выдавецтва «Берлін Ферлаг»
Берлін, 2016, 432 стар.
ISBN 978-3-8270-1336-1