Райнхард Кайзер-Мюлекер Чужая душа, цёмны лес

Reinhard Kaiser-Mühlecker: Fremde Seele, dunkler Wald Фота: © S.  Fischer Verlag, Frankfurt am Main, 2016 Нешта дзіўнае дзеецца вакол пісьменніка Райнхарда Кайзера-Мюлекера. Яго першая кніга, што пабачыла свет некалькі гадоў таму, падавалася нібы бясчасавай. І наступныя вылучаюцца гэтай адметнасцю, маючы такія назвы, як «Гара Магдалены», «Чырвоны бэз» і «Чорны бэз». Месцам дзеяння найчасцей выступаюць вясковыя рэгіёны Верхняй Аўстрыі, сялянскія падворкі, перанесеныя з замалёвак Адальберта Штыфтэра, а час ад часу і Петэра Розэгера. І мова аўтара, які нарадзіўся ў 1982 годзе, абапіраецца на гэтыя традыцыі: яна рэалістычная, вясковая, з даўгімі сінтаксічнымі перыядамі, якія пераканаўча ажыўляюць унутраны свет герояў. Яго новы раман утрымлівае гэта ўжо ў назве: «Чужая душа, цёмны лес». Тут, відавочна, у сучаснасць пракралася ХІХ стагоддзе.
Словы Тургенева, дзякуючы якому паўстала гэтая назва, сапраўды перадаюць сутнасць кнігі: «Ты ж ведаеш, чужая душа — нібы цёмны лес». (...) Яго мова жывіцца апавядальнасцю, вымалёўваннем канкрэтных сітуацый. Яна ўкаранёная ў гісторыі літаратуры, не ў сучасных дыскурсах, яна імкнецца патрапіць у тую рэчаіснасць, што на ўскрайку. Дзівячыся, прыходзіш да высновы: і гэта ёсць сучаснасцю.

Райнхард Кайзер-Мюлекер
Fremde Seele, dunkler Wald
(Чужая душа, цёмны лес)
Выдавецтва «С. Фішэр Ферлаг»
Франкфурт-на-Майне, 2016, 300 стар.
ISBN 978-3-10-002428-2