Дзмітрый Капітэльман Усмешка майго нябачнага бацькі

Dmitrij Kapitelman: Das Lächeln meines unsichtbaren Vaters Фота: © Carl Hanser Verlag, München, 2016 Такім чынам, раскладка наступная: малады аўтар разам са сваім бацькам едзе ў Ізраіль. Гучыць так, нібы гісторыя мае вялікі патэнцыял стаць няёмкай. Аўтабіяграфічнае даследаванне душ, нямецкая проза, прысвечаная пошукам сябе, злёгку прыпраўленая габрэйскім гумарам. (...) Тое, што Дзмітрый Капітэльман робіць з гэтага, — ва ўсялякім выпадку высокае майстэрства. З аднаго боку, кніжка расказвае біяграфію эмігранцкай сям’і. Лёс, — аб’яднаўшыся з нямецкай службай размеркавання асобаў, якія шукаюць палітычнага прытулку, — прывёў Дзмітрыя Капітэльмана і яго бацькоў у 1994 годзе з Кіева ў Лейпцыг. «Мой бацька ўхапіў кавалачак быцця, ФРГ атрымала зніжку на сваю мінуўшчыну». У Германіі яны апынуліся толькі таму, што былі «габрэямі, якія давалі магчымасць усё выправіць, і таму іх былі радыя бачыць». Юны Дзіма, праўда, зусім не заўважыў, што нехта рады яго бачыць. Навокал нацысты, у такой колькасці, што Капітэльману ў юнацтве нават у галаву не прыйшло б звярнуцца ў паліцыю, чарговы раз зведаўшы здзекі. (...) З гэтым бацькам, такім чынам, Капітэльман выпраўляецца ў Ізраіль. Яны гасцююць у даўніх сяброў бацькі, едуць да Мёртвага мора, некалькі дзён бавяць у Іерусаліме, ідуць да сцяны плачу, і Леанід пачынае адтаваць. Яму вельмі даспадобы бяспечнасць аэрапортаў, ён не можа ўдосталь нагледзецца на зброю ў Музеі ізраільскіх узброеных сіл, так, калі для бацькі і існуе які лейтматыў, які ёсць разам з тым і матывам пакутаў, дык гэта пачуццё, што ён нарэшце ўпершыню недзе знаходзіцца ў бяспецы, ёсць адным сярод многіх.

Дзмітрый Капітэльман
Das Lächeln meines unsichtbaren Vaters
(Усмешка майго нябачнага бацькі)
Выдавецтва «Карл Ханзер Ферлаг»
Берлін, 2016, 288 стар.
ISBN 978-3-446-25318-6