Бода Кірххоф Здарэнне

Bodo Kirchhoff: Widerfahrnis Фота: © Frankfurter Verlagsanstalt, Frankfurt am Main 2016 Спатканне, нібы з казкі: жанчына звоніць у дзверы да мужчыны, абое — і жанчына, і мужчына — спазналі гора і троху стаміліся ад жыцця, абое шчыльна павязаныя з уласнай мінуўшчынай, шчыльней, чым з сённяшнім днём, яны пазнаюць адно аднога ў гэтай разгубленасці і вырашаюць, нягледзячы на тое, што толькі пазнаёміліся, удваіх выправіцца машынай у падарожжа. (...)
Абое, Райтэр і Леані Палм, (...) пакутуюць ад сваіх гісторый. Успаміны — гэта нашэптванні, «якія цябе заварожваюць, або напаўняюць болем, або і тое, і другое адначасова». Падарожжа, якое вядзе іх да Катаніі на Сіцыліі, — гэта спроба супрацьпаставіць цяжкім успамінам лягчэйшую сучаснасць, троху збалансаваць досвед і яшчэ раз на нешта адважыцца.
Тут апісваецца каханне ў паскораным рэжыме: поўны мрояў пачатак, апантаны і без клопату пра будучыню, скіраваны толькі на наступны крок; пытанне, чым маглі б стаць гэтыя адносіны; урэшце, уварванне знешняга свету — і канец, развітанне. Свет напаткаў гэтых абачлівых каханкаў у вобразе здзічэлай дзяўчынкі. Яна раптам з’яўляецца, беспрытульная і бязмоўная, і, не пытаючыся дазволу, далучаецца да пары — нечуванае здарэнне гэтай навелы, багатае на наступствы. Раптам усё перайначваецца, цяпер падарожжу патрабуецца мэта або прынамсі кірунак. Праз гэтую дзяўчынку выяўляюцца моц і бяссілле супольнага жыцця; у ёй ёсць нешта зачаравальнае або вядзьмарскае, так да канца і незразумела.

Бода Кірххоф
Widerfahrnis
(Здарэнне)
Выдавецтва «Франкфуртэр Ферлагсанштальт»
Франкфурт-на-Майне, 2016, 224 стар.
ISBN 978-3-627-00228-2