Крысціян Крахт Мёртвыя

Christian Kracht: Die Toten Фота: © Kiepenheuer & Witsch Verlag, Köln, 2016 На першым плане рамана «Мёртвыя» простая гісторыя. Рэжысёр Эміль Нэгелі, швейцарац, як і сам Крахт, на пачатку 30-х гадоў атрымлівае заказ паехаць у Японію, дзе Масахіка Амакасу, функцыянер ад культуры, ажыццяўляе план «супрацьдзеяння культурнаму імперыялізму ЗША, які падаецца ўсёмагутным»; паміж Токіа і Берлінам мае паўстаць «цэлулоідная вось». Паплечнікам Амакасу ў нямецкай сталіцы з’яўляецца Альфрэд Хугенберг, рэакцыянісцкі медыямагнат Веймарскай рэспублікі, а ў 1933 годзе на нядоўгі час міністр эканомікі ў першым кабінеце Адольфа Гітлера. Для Хугенберга мастацкія кінастужкі, як піша Крахт, з’яўляюцца «порахам для вачэй». Крахт уводзіць у свой раман двух рэальных персанажаў: Хугенберга і Амакасу. З’яўляецца ў аповедзе і Чарлі Чаплін, а яшчэ Хайнц Руман і культуролаг Зігфрыд Кракаўэр. (...) У якасці дэкарацыі ў рамане «Мёртвыя» выступаюць кінаіндустрыя, еўрапейскі фашызм з усё больш выразнымі абрысамі, нацыянал-сацыялізм і іх пакт з аўтарытарным кіраўніцтвам Японіі. Нібы трымаючы ў галаве выказванне Мілана Кундэры, паводле якога раман не ўяўляе сабой роварнай гонкі, што мае старт і мэту, Крахт расказвае сваю гісторыю не ў стылі класічнага рамана, але падае ў выглядзе ілюстрацый. Асобныя раздзелы ўяўляюць сабой герметычныя пасажы даўжынёю ўсяго ў некалькі старонак, яны нібы караценькія кінастужкі, што, патрэскваючы, круцяцца ў праектары.

Крысціян Крахт
Die Toten
(Мёртвыя)
Выдавецтва «Кіпенхоер & Віч Ферлаг»
Кёльн, 2016, 212 стар.
ISBN 978-3-462-04554-3