Марцін Мозэбах Магадор

Martin Mosebach: Mogador Фота: © Rowohlt Berlin Verlag, Berlin, 2016 Магадор — былая партугальская назва партовага горада на атлантычным узбярэжжы Марока. (...) Магадор Мозэбаха — не толькі гісторыя эканамічных махінацый, але таксама і кніга казак, дзе адзін цуд вырастае з іншага, як кветкі феерверку, дзе чалавечае шчыльна суседнічае з жудасным, а бязвіннае — з сапсаваным. (...) Герой гэтай гісторыі — малады чалавек па імені Патрык, які яшчэ ў юнацкім узросце ажаніўся з вытанчанай Пілар. «Яна была пурытанкай свежага, апетытнага гатунку». Пілар паходзіць з заможнай сям’і, ён, наадварот, з беднай. Гэтая няроўнасць ігнаруецца па непрамоўленай узаемнай згодзе. І тым не менш яна падштурхоўвае яго дасягнуць фінансавага поспеху, што ўдаецца яму досыць хутка, з чаго, аднак, гэтая пара, што прытрымліваецца прыязна-іранічнага стылю камунікацыі, не робіць вялікага шуму (...). Нячаста Мозэбах подводзіў сваіх герояў да праўдзівага зла. Казкі гэтай кнігі размяшчаюць (гэтаксама як знакамітыя творы братоў Грым) цудоўнае ў непасрэднай блізкасці з нізкім і тым, што выклікае трывогу. «Магадор» не прымірае між сабой варожыя светы Захаду і Усходу, індустрыяльна-грамадскай руплівасці і рэлігійнага традыцыяналізму, але спалучае іх у квяцістай і ў вышэйшай ступені супярэчлівай выяве. Наш толькі на першы позірк бяскрыўдны Патрык, Парсіфаль фінансавага капіталу, абрынуўшыся ў іншы час, вяртаецца адтуль іншым чалавекам, прасветленым, параненым, пасталелым.

Марцін Мозэбах 
Mogador
(Магадор)
Выдавецтва «Ровальт Ферлаг»
Райнбэк ля Гамбурга, 2016, 368 стар.
ISBN 978-3-498-04290-5