Катрын Шміт Сёстры Капака

Kathrin Schmidt: Kapoks Schwestern Фота: © Kiepenheuer & Witsch Verlag, Köln 2016 Ад моманту свайго дэбюту «Экспедыцыя Гунара Ленэфзэна» ў 1998 годзе дыпламаваны псіхолаг Катрын Шміт, якая нарадзілася ў 1958 годзе ў Гоце, зрабіла сабе імя як паэтка і празаік, што спраўна валодае мовай і творча абыходзіцца са словам. У сваіх сямейных раманах яна нязменна звяртаецца да глыбінных гісторый нямецкай мінуўшчыны. Пры гэтым яе асабліва цікавяць трагічныя выпадкі, калі агенты Штазі здраджвалі каханню. Дзейнасць у якасці агента мае на сумленні і Вернер Капак, сын Хені і Курта. Ён рос разам з сёстрамі Шэхтэр, але, у адрозненне ад іх, застаецца бляклай постаццю. Цяпер усе трое вярнуліся ў Трэптаўскі дачны пасёлак: сёстры — каб адрамантаваць дом бацькоў, Вернер, які пацярпеў паразу ў прафесіі, — каб залізаць свае раны.
Але як прыйшла Катрын Шміт да думкі апісаць у сваім рамане, які сягае аж да выбуху Першай сусветнай вайны ў Сараеве, скрытае жыццё габрэяў у ГДР? Паводле ўласнага сведчання, натхніла яе сям’я мастака Браша, з якой у жывых засталася адна дачка Марыён, якая сама мае дзіця. Бацькі ў нацысцкі час эмігравалі ў Англію, пазней вярнуўшыся ва Усходні Берлін. Браты Томас, Клаўс і Петэр памерлі, не займеўшы дзяцей. Шмат хто з габрэяў у ГДР маўчаў пра сваё габрэйства, вызначаючы сябе «інтэрнацыяналістамі». Да таго ж ГДР са сваім антыізраільскім курсам значна ўскладняла ім жыццё.

Катрын Шміт
Kapoks Schwestern
(Сёстры Капака)
Выдавецтва «Кіпенхоер & Віч Ферлаг»
Кёльн, 2016, 448 стар.
ISBN 978-3-462-04924-4