Саша Станішыч Звералоў

Saša Stanišić: Fallensteller Фота: © Luchterhand Literaturverlag, München 2016 У 2014 годзе Саша Станішыч апублікаваў свой зіхоткі, чароўны і па праве аздоблены прэміямі раман «Перад святам», дзеянне якога адбываецца ў складзенай са шматлікіх рэальных вёсак фіктыўнай вёсцы Фюрстэнфэльдэ.
Апавяданне «Звералоў», якое дало назву новаму зборніку, налічваючы амаль сто старонак і тым самым з’яўляючыся істотна даўжэйшым за ўсе астатнія, вяртае ў тую вёску і да харавога стылю нарацыі. Пісьменнік не прысутны. Праўда, з’яўляецца звералоў, «ззаду каса, спераду лысіна, чорнае паліто з высокім каўняром, нібыта з таго стагоддзя, калі мужчыны насілі панталоны». Таямнічы чужынец, які размаўляе выключна рыфмамі, вырашае ўсе праблемы. Прынамсі, ён сам так сцвярджае. І спрэчкі ён улагодзіць, і звяроў непрыручаных паловіць, не чынячы ім аніякай шкоды. Але насамрэч усё, можа быць, зусім і не так. А што наагул азначае ў аўтара Станішыча «насамрэч»?
Станішыч сам, як звералоў, расстаўляе пасткі. І што ні апавяданне, мы трапляемся на яго прынаду. Перадусім — на прынаду ягонай мовы. Адразу ўзнікае пачуццё, што маем справу з пісьменнікам, які можа практычна ўсё: ён бачыць людзей наскрозь і апісвае іх, вызначае сутнасныя акцэнты або свядома нівелюе іх, гаворыць намёкамі і тут жа знянацку адкрыта называе рэчы сваімі імёнамі. Станішыч адназначна атрымлівае асалоду ад пісання, і гэтая асалода непасрэдна пераносіцца і на чытанне.

Саша Станішыч
Fallensteller
(Звералоў)
Выдавецтва «Люхтэрханд Літэратурферлаг»
Мюнхен, 2016, 288 стар.
ISBN 978-3-630-87471-5