Анна Вайдэнхольцэр Чаму спадары носяць марскія зоркі

Anna Weidenholzer: Weshalb die Herren Seesterne tragen Фота: © Matthes & Seitz Verlag, Berlin Вырашальнае пытанне: чаму? Чаму Карл Хельман праводзіць сваё даследаванне? І што ён даследуе? Пра што хоча даведацца гэты чалавек, які прадае смажаных куранят перад супермаркетам. Карл і гэты чалавек маўчаць, яны глядзяць на куранят, што круцяцца на ражне. Мы хацелі б звярнуцца да наступнага пытання, пачынае ён і думае: я ж ужо і сам не ведаю. Мы хацелі б даведацца, наколькі задаволеныя вы, карацей кажучы, мы хацелі б зафіксаваць, як тут жывецца. Сцэна — чыста з Ларыё. Як і наагул Карл Хельман мог бы быць персанажам якога-небудзь злёгку дзівацкага меланхалічнага фільма.
У Бутане з 2006 года сапраўды існуе анкета, што вызначае ўзровень шчасця. Анкета складаецца са 113 старонак, яе запаўненне можа заняць цэлы дзень. У выніку cур’ёзным чынам мае быць вызначаным так званае нацыянальнае шчасце брута. Дык значыць, Карл Хельман — даследчык шчасця. Гэты настаўнік на пенсіі аднойчы проста выправіўся ў дарогу, пакінуўшы хату і жонку Маргіт, каб апынуцца на невялічкім, выпадкова абраным лыжным курорце. Трыста семдзесят чатыры кіламетры, кожная глава мае такую назву, гэта адлегласць ад дому. З анкетай шчасця ў багажы.

Анна Вайдэнхольцэр
Weshalb die Herren Seesterne tragen
(Чаму спадары носяць марскія зоркі)
Выдавецтва «Матэс & Зайц Ферлаг»
Берлін, 2016, 192 стар.
ISBN 978-3-95757-323-0