Філіп Вінклер Хул

Philipp Winkler: Hool Фота: © Aufbau Verlag, Berlin, 2016 «Хул» — гэта партрэт маладога чалавека па імені Хайка Колбэ, паслядоўна пададзены ад першай асобы. З самага юнацтва ён прадстаўнік гановерскай хуліганскай сцэны, трапіў туды праз уласнага бацьку з дзядзькам, замацаваўся, дзякуючы ўтварэнню банды з сяброў — суседскіх хлапцоў, з якімі Хайка выдужаў першыя арганізаваныя бойкі супраць фанатаў іншых футбольных клубаў. Неабходная гатоўнасць да гвалту патрабуе супольнасці, даверу, удасканалення. Юныя целы робяцца прыладамі для змагання, банда нібы фаланга, дзе кожнаму адведзена яго дакладнае месца. (...) Такім жа непасрэдным, як у пачатку, раман і застаецца, хоць Вінклер час ад часу дазваляе свайму герою ўспаміны, дзеля якіх змяняюцца час і тэмп. Калі сучаснасць — гэта бесперарыўны абмен ударамі, нават калі няма бойкі, то позіркі ў мінулае дазваляюць зразумець, дзе былі пераведзеныя стрэлкі і дарога павяла да такой поўнай варожасці сучаснасці, дзе не ўгледзелі развілку, а яшчэ той момант, што абраны Хайка курс страціў свае арыенціры, бо сярод хуліганаў разгарэлася вайна за ўнутраную іерархію. (...) Філіп Вінклер напісаў раман, вялікай заслугай якога з’яўляецца магчымасць зазірнуць за кулісы архаічнай субкультуры. Але яшчэ больш уражвае моўная паслядоўнасць, з якой ён гэта робіць. Нічога не прыхарошваецца ў «Хуле», і апавядальны голас Хайка — таксама не. Тым болей уражваюць тыя пасажы (...), дзе герой нібыта забывае сябе, бачачы свет, які складаецца не толькі з супрацьстаянняў ды інтрыг.

Філіп Вінклер
Hool
(Хул)
Выдавецтва «Аўфбаў Ферлаг»
Берлін, 2016, 310 стар.
ISBN 378-3-35103-645-4