Міхаэль Ангеле Апошні чытальнік газет

Michael Angele: Der letzte Zeitungsleser Фота: © Galiani Verlag, Berlin, 2016 Ангеле (...) разглядае свет газет з перспектывы асобы, якая знаходзіцца па той бок: як апантаны чытач газет, для якога штодзённае вывучэнне пэўнага выдання або нават розных выданняў — не проста шлях да атрымання актуальнай інфармацыі, што можна было б зрабіць і за камп’ютарам або планшэтам. Гэта, хутчэй, культурны рытуал: штодня чытаць друкаваную газету ў той самай кавярні, за тым самым столікам падчас снядання або ў тым самым цягніку, атрымліваць асалоду ад газеты навобмацак, ад яе паху ды шамацення. (...) Чырвонай ніткай праходзіць праз тэкст анекдатычны партрэт Томаса Бернхарда. Ангеле падае Бернхарда як тыповы прыклад чытальніка газет, бо той не раз чэрпаў натхненне для ўласных тэкстаў з невялікіх паведамленняў і зацемак, хоць, вядома, не меней любіў і абурацца навінамі. Чытанне газет як рафінаванае мастацтва хвалявацца, хто тут найлепей за Томаса Бернхарда выканае ролю патрона. (...) Ангеле хоць і піша пра крызіс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, але ні да чога не заклікае, проста канстатуе факт. Ён усведамляе перавагі лічбавых сродкаў масавай інфармацыі, бачыць іх плюсы. На працягу гадоў ён і сам быў супрацоўнікам інтэрнэт-газеты і не закрываецца ад тэхнічнага прагрэсу. Але ў чытанні аналагавых газет ён бачыць культурны здабытак, які поруч з лічбавымі медыярэсурсамі і сацыяльнымі сеткамі можа і надалей быць адной з сістэм доступу да інфармацыі.

Міхаэль Ангеле
Der letzte Zeitungsleser
(Апошні чытальнік газет)
Выдавецтва «Галіяні Ферлаг»
Берлін, 2016, 160 стар.
ISBN 978-3-86971-128-7