Крыстаф Бартман Вяртанне служак. Новая буржуазія і яе персанал

Christoph Bartmann: Die Rückkehr der Diener. Das neue Bürgertum und sein Personal Фота: © Carl Hanser Verlag, München, 2016 Бартман апісвае, якую магутнасць набыла тэндэнцыя даручаць іншым выкананне бруднай працы, — вось прыклад: «Каля дванаццаці адсоткаў нямецкіх сямей, паводле найноўшых даследаванняў, бяруць на працу прыбіральшчыцу (і 64 адсоткі робяць гэта нелегальна)». Аўтар не пакідае сумневаў, што гэтая тэндэнцыя надалей будзе адно ўзмацняцца.
Камфорт, калі і позняй ноччу табе могуць даставіць акурат тыя стравы, якіх у гэтую хвілю захацелася, існуе толькі ў такім свеце, дзе шмат хто вымушаны пагаджацца на вельмі некамфортныя ўмовы працы. (...) Дыягназ Бартмана зводзіцца да таго, што сучасная галіна сервісу мае цэлы шэраг непрыемных эфектаў, і для тых прадстаўнікоў сярэдняга класу, што карыстаюцца ёю, — таксама: іх гатоўнасць набываць сабе камфорт 24 гадзіны ў суткі робіць свет для ніжэйшых слаёў насельніцтва яшчэ больш герметычным, чым ён і без таго ўжо ёсць. Людзі, якія прывыклі шанаваць сумленны гандаль, тут не знойдуць пераканаўчага этычнага балансу.

Крыстаф Бартман
Die Rückkehr der Diener. Das neue Bürgertum und sein Personal
(Вяртанне служак. Новая буржуазія і яе персанал)
Выдавецтва «Карл Ханзер Ферлаг»
Мюнхен, 2016, 288 стар.
ISBN 978-3-446-25287-5