Вольф Бірман Не чакай лепшых часоў. Біяграфія

Wolf Biermann: Warte nicht auf bessere Zeiten. Die Autobiographie Фота: © Propyläen Verlag, Berlin, 2016 Вольф Бірман, якому неўзабаве споўніцца восемдзесят гадоў, на працягу свайго жыцця шукаў святла сафітаў — і знаходзіў яго нават тады, калі яму тое святло выключалі. У незлічоных водгуках, накідах, эсэ і інтэрв’ю ён з гатоўнасцю дзяліўся падрабязнай інфармацыяй пра кожны аспект свайго станаўлення. Да таго ж ясна, што чалавекам ён ёсць толькі напалову, на другую палову ён ужо міф. Паэт, які сваімі песнямі і сваёй непахіснасцю прымусіў цэлую дзяржаву, ГДР, калі не пасці, то адчувальна пахіснуцца. Непасрэднае грамадскае і палітычнае ўздзеянне, якое мелі яго творы і асоба, бадай, не мае сабе роўных у нямецкай культуры, прынамсі, дваццатага стагоддзя. Яго паэтычны даробак і маральны ўзровень настолькі відавочныя, што ўжо стамляешся, нават ледзь не раздражняешся чарговы раз пацвярджаць іх. Вольф Бірман — пераможца гісторыі ў чыстым выглядзе, але разам з тым і постаць, у якой, здаецца, не засталося ўжо ніводнай загадкі і якая праз тое страчвае чары. (...) Сваю «гісторыю сям’і ў нацысцкія часы» і сваё «існаванне ў якасці ворага ГДР» больш за 35 гадоў таму Вольф Бірман пераказаў Жан-Полю Сартру. Цяпер ён перадае нам на болей чым 500 старонках абедзве часткі свайго жыцця, шчыльна пераплеценыя між сабою. Яны чытаюцца як найапошнейшы некралог дзяржаве, якую ён, нягледзячы на ўсе катастрофы і трагедыі, ледзь не да самага яе заняпаду лічыў найлепшай часткай падзеленай Германіі.

Вольф Бірман
Warte nicht auf bessere Zeiten. Die Biographie
(Не чакай лепшых часоў. Біяграфія)
Выдавецтва «Прапілеен Ферлаг»
Берлін, 2016, 576 стар.
ISBN 978-3-5490-7473-2